Пачата 13 крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб ЖКГ



Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю распачаў 13 крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ, паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела ДФР КДК Беларусі Юрый Кардымон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

000024_238352_big

Па словах Юрыя Кардымона, крымінальныя справы пачатыя ў кожнай з абласцей і ў Менску. Дзеяннямі службовых асоб, якія трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, нанесена істотная шкода дзяржаўным і грамадскім інтарэсам у жыллёва-камунальнай сферы, у тым ліку нанесены ўрон грамадзянам Беларусі ў асабліва буйным памеры.

Крымінальныя справы пачаты па арт.426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). У ходзе праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што службовыя асобы падраздзяленняў і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі абласцей і Менска, а таксама арганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, наўмысна здзейснілі дзеянні, што відавочна выходзяць за межы прадастаўленых iм правоў і паўнамоцтваў.

Былі сфармаваныя неабгрунтавана завышаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і выдаткі, звязаныя з іх выкананнем. Камітэт дзяржаўнага кантролю ва ўзаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай працягне праверачныя мерапрыемствы

Фота belta.by