Беларускія біятланісты няўдала прабеглі эстафету



У Цюмені стартаваў чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Перамогу ў змяшанай эстафеце святкавала зборная Расеі. Яўген Гаранічаў толькі 0,1 сек. выйграў на фінішы ў Марціна Отчанаша са Славакіі, які прынёс сваёй камандзе сярэбраныя ўзнагароды. На трэцім месцы біятланісты Нарвегіі. Беларусы занялі толькі 12-е месца.

У эстафетнай гонцы на 6 км у жанчын і на 7,5 км у мужчын беларускую каманду прадстаўлялі Крысціна Ільчанка, Марыя Панфілава, Дзмітрый Абашаў і Сяргей Бачарнікаў.

Чэмпіянат Еўропы 25 лютага працягнецца спрынтарскімі гонкамі ў жанчын на 7,5 км, у мужчын на 10 км.