Раман Якаўлеўскі: Расея хоча мець супольную ваенную дактрыну



Расейскія вайсковыя базы ў Беларусі могуць быць не галоўнай тэмай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, мяркуе беларускі палітычны аглядальнік. Сёння ў Менск прыбыў кіраўнік Расеі. У беларускай сталіцы праходзіць паседжанне Вышэйшай рады гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Гледзячы па сігналах з Масквы, Расея захоча не проста размясціць авіябазу ў Беларусі, але змусіць распрацаваць і выконваць супольную ваенную дактрыну, – мяркуе Раман Якаўлеўскі.

– Гэта больш сур’ёзна. Гэта мілітарнае вымярэнне гэтай віртуальнай дзяржавы. Гэта датычыць не толькі баз, а ўвогуле падпарадкаванне беларускай арміі. Так гэта кажуць, то не кажуць. Палкаводзец напрыканцы мінулага году казаў пра неабходнаць мілітарнага вымярэння гэтай дзяржавы. Потым ціша. Зараз зноў з’яўляецца… Не столькі эканоміка, колькі абарона. Я думаю, гэта будзе галоўным.

У парадак працы пасяджэння Вышэйшай рады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Менску уключана 32 пытанні. Акрамя таго мае адбыцца двухбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя