„Вясна” Андрэя Радзівонава



Гарадзенскія галерэі “У Тызенгаўза” і “У майстра” адначасова сталі месцам правядзення вернісажаў дзвюх выставаў мастака Андрэя Радзівонава “Вясна. Пачатак”. Прадстаўленыя карціны прыцягваюць як спалучэннем культурных кантэкстаў, так і адлюстраваннем сімвалічнасці жыццёвых сітуацый, якія гледачу прапануецца разгадаць. Андрэй Радзівонаў сцвярджае, што адным з галоўных творчых эксперыментаў лічыць сінтэз выяўленчага мастацтва і музыкі:

– Ёсць сувязь з Пабла Пікаса. Мая „Вясна” прысвечана не толькі іспанскім мастакам, французскім, але і беларускім. А таксама звычайным людзям, дзецям. Ёсць сувязь з кампазітарам Моцартам. Мне падабаецца, калі выява стыкуецца з музыкай.

Андрэй Радзівонаў з’яўляецца аўтарам шматлікіх мастацкіх праектаў, якія экспанаваліся ў Аўстрыі, Нямеччыне, Расеі, Эстоніі і іншых краінах свету. Мастак вядомы з таго, што прымае ўдзел у дабрачынных акцыях, накіраваных на дапамогу хворым дзецям. У Гародні з працамі Андрэя Радзівонава можна пазнаёміцца да 8 сакавіка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня