Берасцейцы – пра Лукашэнку і ЖКГ



Нягледзячы на абуральны выступ Аляксандра Лукашэнкі ў адрас чыноўнікаў жыллёва-камунальнай сферы, берасцейцы не паверылі ў тое, што кошты паслугаў пасля гэтага зменшацца. За доўгія гады народ прызвычаіўся да таго, што Лукашэнка заўсёды нічога не ведае пра падвышэнне цэнаў, а тым не менш яны  ўсё растуць. Кажуць людзі:

– Я лічу, што цэны не будуць падаць, а толькі будуць расці.

– У прыватным доме ў ацяпляльны перыяд пры пенсіі 2 мільёны 800 тысяч – 1 мільён 360 тысяч я заплаціў толькі за камунальныя паслугі. Вось як выглядае клопат прэзідэнта пра нас.

Сарказ у людзей выклікае і пачатак 13 крымінальных спраў супраць чыноўнікаў жыллёва-камунальных прадпрыемстваў. Гэта разлічана на залішне даверлівых грамадзян, як кажуць берасцейцы:

Тое, што яны знайшлі нібыта 13 вінаватых – гэта “паказуха” для народа.

– Гэта пусканне пылу ў вочы нашаму насельніцтву.

– Гэта для пенсіянераў, для бабуль казкі.

– У гэтай сітуацыі ён паводзіць сябе як добры цар-бацюшка, які нібыта хоча пакараць баяраў.

Паводле людзей, чыноўнікі не павінны баяцца арышту, цяпер іх замест турмы ссылаюць кіраваць калгасамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце