Беларуская асацыяцыя журналістаў ідзе на БТ
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец ідзе на запіс перадачы «Клуб рэдактараў» на БТ. Гэта рэакцыя на ліст беларускіх журналістаў, дзе яны прасілі не абрэхваць незалежных журналістаў і даць выказацца ім — другому боку. Таксама ў праграме гучыць пытанне: каму замінаюць незалежныя медыя, што з Польшчы вяшчаюць на Беларусь? На чарговы выпуск праграмы «Месца для прэсы» запрашае Улад Грынеўскі.