Лабрадор выкрыў буйную кантрабанду цыгарэт
Сабака мытнай службы “Кока” выкрыў нелегальную кантрабанду. 2,5 тысячы пачак цыгарэтаў затрымалі мытнікі на пераходзе ў Кузніцы.
Кантрабанду ў машыне 32-гадовага беларуса сабака “Кока” знайшоў у дзвярах, сядзеннях і пераробленай падлозе, кажа прэс-сакратар мытнай службы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:
– Падчас агляду, у якой удзельнічаў “Кока” – чорны лабрадор, аказалася, што аўтамабіль нашпігаваны тытунёвай кантрабандай. Нелегальны тавар быў укрыты ў дзвярах, сядзеннях і пераробленай падлозе.
Супраць вадзіцеля мытная служба распачала справу. Яму пагражае вялікі штраф.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара