Расейцы больш не падтрымліваюць увод войскаў ва Украіну



Толькі 5% расейцаў выказаліся за ўвод расейскіх войскаў на ўсход Украіны для падтрымкі сепаратыстаў Данбаса, у той час як у траўні такіх была большасць. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага фондам «Грамадская думка».

Пры гэтым грамадзяне РФ па-ранейшаму лічаць, што Расея павінна дапамагаць самаабвешчаным Данецкай і Луганскай народным рэспублікам (ДНР і ЛНР). Расейцы прапануюць падтрымаць «Новороссию» гуманітарнай дапамогай (26%), пастаўкамі зброі (9%), а таксама «любымі мірнымі сродкамі, без ужывання ваеннай сілы» (8%).

У тым, што падтрымліваць кіраўніцтва «Новороссии» не трэба, упэўненыя 27% расейцаў.

Паводле фонда «Грамадская думка», 88% даведваюцца пра падзеі ва Украіне па тэлебачанні, у яго аб’ектыўнасці ўпэўненыя 73% грамадзян Расеі.

svaboda.org