Ларыса Жыгар: Перадусім трэба змагацца з увозам наркотыкаў у краіну
550 злачынстваў, звязаных з незаконным распаўсюдам наркотыкаў. Амаль палова затрыманых парушальнікаў заканадаўства абвінавачваецца ў іх распаўсюдзе. Такая тэндэнцыя існуе з канца 2014 года, калі ў дзеянне уступіў дэкрэт прэзідэнта краіны №6 “Аб неадкладных захадах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў”. У вялікай колькасці выпадкаў міліцыянты ўзбуджаюць крымінальныя справы, не маючы доказаў распаўсюду наркотыкаў, – зазначае старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнню грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар:
– Чамусьці сярод гэтых нарказбытчыкаў і наркагандляроў аказаліся маладыя людзі. Але няўжо гэта яны паставілі на паток наркабізнэс? Няўжо гэта яны ўвозяць у нашу краіну наркотыкі? Увесь час задаю гэтае пытанне. Вельмі хачу яго задаць і нашым сілавым структурам.
Беларускія праваахоўнікі зазначаюць, што кантынгент нарказлачынцаў з кожным годам маладзее: цяпер гэта людзі, сярэдні ўзрост якіх складае ад 20 да 24 гадоў. А адной з асноўнай крыніцай распаўсюду наркотыкаў з’яўляецца інтэрнэт.
Беларускае Радыё Рацыя