У майстэрні-музеі Валянціны Ляховіч



Такога музея няма нават у сталічным Менску. Ён паўстаў год таму ў цэнтры Віцебска па адрасе Талстога, 7. Называецца альтэрнатыўны музей сучаснага выяўленчага мастацтва Art Prastora. Віцебскія ўлады аддалі мастакам цэлы будынак і цяпер тут гаспадараць яны.

Амаль штодзень у „Арт-прасторы” адбываюцца розныя мерапрыемствы: выставы, канцэрты, прэзентацыі кніг. Традыцыйнымі сталі сустрэчы ў рамках праекта „Творчы чацвер”, на якіх ладзяцца гутаркі з цікавымі людзьмі, фота- і кінапаказы.

Але самае цікавае, што тут ёсць – гэта майстэрні мастакоў, якія з’яўляюцца практычна мастацкімі музейнымі заламі. Цэлы мінулы год мастакі працавалі над сваімі майстэрнямі. Цяпер сюды водзяць турыстаў, прычым каб трапіць у майстэрні, трэба купіць уваходны квіток.

Адна з самых цікавых майстэрняў у “Арт-прасторы” – у Валянціны Ляховіч, адметнай, таленавітай мастачкі і не менш таленавітага педагога. Гэта сапраўдны музей-майстэрня – з адмысловым інтэр’ерам, мастацкімі аб’ектамі і артэфактамі і, натуральна, творамі мастачкі.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя