Раман Якаўлеўскі: Гэта свята для Лукашэнкі



Больш за 300 журналістаў з дзясяткаў краінаў свету сочаць за Менскай сустрэчай. У сталіцы Беларусі сёння сустракацца кіраўнікі краінаў Мытнага саюзу, Украіны і Высокія чыноўнікі з ЕЗ.

Менск упершыню за час знаходжання на пасадзе вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах наведвае Кэтрын Эштан, што вядома вельмі важна для іміджу Аляксандра Лукашэнкі, – мяркуе палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

– Спадарыня Эштан напрыканцы сваёй брусельскай кар’еры нарэшце пабачыла Беларусь, у прыватнасці, Менск. А больш сур’ёзна: трэба прызнаць, што гэта такое свята для Лукашэнкі, які апынуўся ў цэнтры ўвагі, амаль усіх сусветных медыя.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не чакае істотнага прарыву ад сустрэчы ў фармаце Мытны саюз-Украіна-ЕЗ ў Менску, але спадзяецца, што яна паслужыць пачатку руху да міру ва Украіне. Пра гэта, паводле Інтэрфаксу, ён заявіў падчас сустрэчы з высокім прадстаўніком Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

 Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя