Вольга Рыбчынская: мастакі ў пэўным сэнсе з’яўляюцца маркерамі сітуацыі
Хочуць наладзіць мастацкія кантакты, але таксама набыць куратарскі вопыт. Дзве маладыя куратаркі з Беларусі Ганна Самарская і Вольга Рыбчынская падарожнічаюць па Польшчы і назіраюць, як працуюць самыя лепшыя мастацкія галерэі.
Цяпер яны ў Беластоку ў галерэі Арсенал, дзе прыглядаюцца да падрыхтоўцы групавай выстаўкі “Pozbawienie”, ў якой удзельнічаюць таксама беларускія мастакі.
Галерэя Арсенал з’яўляецца вельмі важным месцам для сучаснага беларускага мастацтва, – лічыць куратарка Вольга Рыбчынская.
– Можна сказаць, што менавіта гэтая выстава ў Арсенале пакавае, што адбываецца ў Беларусі сёння, бо мастакі ў пэўным сэнсе з’яўляюцца маркерамі сітуацыі, якая сёння ў Беларусі.
Ганна Самарская і Вольга Рыбчынская ўдзельнічаюць у польска-беларуска-украінскім праекце мастацкага супрацоўніцтва, які праходзіць у беластоцкім Арсенале.
Ганна Самарская супрацлўнічае з менскай галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”. Вольга Рыбчынская з’яўлаецца крытыкам мастацва, супрацоўнікам Нацыянальнага музея беларускага мастацтва, галерэі “Ў” ды інстытута Гётэ ў Менску.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.org