У Гайнаўцы згадалі традыцыйныя спевы і танцы



У Гайнаўскім доме культуры прайшлі майстар-класы па спевах і танцах, які правёў калектыў «Жэмэрва» са Студзіводаў.

racinieuski_majstar-klasy_zemerva_6

Мы хацелі паказаць людзям усё самае каштоўнае і адметнае, што ёсць у нашым падляшска-палескім культурніцкім абшары, кажа мастацкая кіраўніца калектыву «Жэмэрва», Ганна Фіёнік:

– Слухаем запісы, вучымся спяваць нашыя народныя падляшскія песні, вучым нашыя традыцыйныя танцы.

Арганізатарам майстар-класаў па спевах і танцах ў Гайнаўцы выступіла гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва св. св. Кірыла і Мяфодзія. Асаблівым падлікам майстар-класаў па палеска-падляшскіх спевах і танцах будуць «Запусты, значыцца Масленіца», якія пройдуць 4 сакавіка ў Гайнаўскім доме культуры, дзе акрамя калектыву «Жэмэрва» зайграюць «Хмялеўскія Валацюгі» з Хмялева (што на Берасцейшчыне).

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара