У офісе ўкраінскага „5-га канала” шукалі выбухоўку
Па стане на 9:20 па кіеўскім часе кінолагі з сабакамі не знайшлі выбохоўкі. Вяшчанне тэлеканала адноўлена, паведамляе Юрый Стэць.
* * *
У галоўным офісе ўкраінскага “5-га канала” ў Кіеве шукаюць выбухоўку. Яго ўладальнікам з’яўляецца прэзідэнт Укріаны Пятро Парашэнка. Гэтую інфармацыю „Украінскай праўдзе” пацвердзіў дэпутат Юрый Стэць. Паводле яго слоў, супрацоўнікаў тэлеканала эвакуіравалі з цэнтральнага будынка, дзе знаходзяцца офіс і першая эфірная студыя. Пакуль больш падрабязнасцяў не паведамляецца.
Беларускае Радыё Рацыя