Ангрод – горад Элізы Ажэшкі
Гарадзенскія навучэнцы ліцэю №1 дакладна вызначылі мясціны, дзе ў розны час пражывала слынная пісьменніца Эліза Ажэшка. Ліцэісты прэзентавалі даследаванне „Ангрод. Горад Элізы Ажэшкі. Знішчаныя мясьціны яе пражывання.” Усяго было вызначана пяць такіх месцаў.
На думку даследчыкаў жыцця Элізы Ажэшкі, не засталося, на жаль, ніводнага захаванага з яе часоў дома. Кажа навуковы кіраўнік ліцэістаў Алесь Госьцеў:
– Турыстам заўсёды цікава, дзе канкрэтна знакамітая асоба пражывала. І калі прывесці іх да нейкай пусткі і сказаць, што вось тут была сядзіба, засталіся калодзеж і рэшткі падмурка, то гэта ўжо цікава. Астатняе можна дамаляваць у думках, бо гэта дакладнае месца. Тое ж самае і ў нас атрымліваецца. Мы ўзбагачаем і нашыя веды, як жыхароў горада, і вызываем цікавасць у нашых гасцей.
За гэта мінідаследаванне дружына дзесяцікласнікаў атрымала першае месца ў адборавым раённым туры гульні „Галасы гісторыі.” Ужо па выніках перамогі, кажа Алесь Госьцеў, пададзена заяўка на абласны ровень туру дружыны з гарадзенскага ліцэю №1.
Як паведаміў Алесь Госьцеў, цяпер ужо дакладна вядома ў якім месцы сустракалася Эліза Ажэшка з Францішкам Багушэвічам і Міхалам Андрыёлі.
Вызначаныя 5 незахаваных месцаў, дзе жыла Эліза Ажэшка ў Гародні.
Месца, дзе калісьці стаяў домік Разэнбаўма.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Фота аўтара