Сілавым структурам бракуе ведання мовы



Ці прыйдзе беларуская мова ў беларускія сілавыя структуры? Жыхар Гомеля, каардынатар грамадскай кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак даслаў ліст у аддзел унутраных спраў Савецкага раёна Гомеля, у якім звярнуў увагу на шматлікія памылкі ў беларускамоўным афіцыйным бланку ўстановы МУС і выказаў некаторыя прапановы:

– Гэты бланк, наколькі я памятаю, не мяняўся ў іх ужо гадоў пяць. Калі я апошні раз звяртаўся з нейкім зваротам у МУС Савецкага раёна Гомеля, у іх бланку было шмат моўных памылак. Я тады прапанаваў ім правесці нейкую працу з супрацоўнікамі, каб падвысіць іх веданне беларускай мовы, яны ж дзяржаўныя служачыя. І варта выправіць бланк.

Ігар Случак атрымаў адказ, у якім паведамлялася, што памылкі выправілі і правялі размову з супрацоўнікам, які рыхтаваў бланк да друку. Што тычыцца іншых прапаноў, то гэта пытанні для службовага карыстання. Так патлумачылі грамадскаму актывісту.

«Наўрад ці там што зменіцца, – адзначыў Ігар Случак. – Бо і той адказ, які да яго прыйшоў, быў напісаны не зусім пісьменна».

12804341

12799358_

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя