Курсы даляра і еўра знізіліся нязначна



Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 сакавіка ўмацаваўся да даляра ЗША і еўра.

Паводле даных біржы, курс даляра ЗША знізіўся на 2 рублі (0%) да 21.275 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 33 рублі (0,14%) да 23.094 рублёў.

Расейскі рубель вырас на 1,08 рубля (0,38%) да 288,85 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра – 30% кожная.

Беларускі рубель умацоўваецца да даляра і еўра следам за расейскім, на які ў сваю чаргу ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку.

Сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, да 11.30 серады знізіўся на 42,8 капейкі.

belapan.by