Ва Украіне вуліцу Леніна перайменавалі ў Ленана
У адным з пасёлкаў Закарпацкай вобласці ў межах дэкамунізацыі вуліцу Леніна перайменавалі ў гонар удзельніка гурта „Бітлз” Джона Ленана.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Адзначаецца, што губернатар Генадзь Маскаль падпісаў распараджэнне пра перайменаванне вуліц у населеных пунктах вобласці ў межах закона „Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне іх сімволікі”.
„Вуліца Леніна ў п. Каліна Цячыўскага раёна перайменавана ў вул. Джона Ленана (спявак і кампазітар, удзельнік гурта „Бітлз”)”, – гаворыцца ў дакуменце.