«Ягелонія» (Беласток) — «Пагоня» (Шчэцін) 0:0



Лікам 0:0 закончыўся матч «Ягелоніі» (Беласток) з «Пагоняй» (Шчэцін). Цягам усяго матчу ніводная каманда не мела стоадсоткавых момантаў, каб забіць гол.

DSC02298

У першым тайме гульцы «Ягелоніі» маглі б перамагаць, аднак, Фэдор Чэрных не выкарыстаў зручных момантаў.

Пасля перапынку каманды больш засяродзіліся на тым, каб не прапусціць стрэлу ў браму. Як адзначыў трэнер „Ягелоніі” Міхал Пробеж, матч цяжка было глядзець:

— Для заўзятара гэта быў цяжкі для назірання матч, бо дзве каманды, якія тактычна вельмі добра гулялі, але было бачна, што гэта была абарончая гульня. Калі казаць пра «Пагоню», дык яны на высокім узроўні, і шкада, што мы не выкарысталі тыя зручныя моманты, якія былі. У другой палове мы спрабавалі, але недзе не хапіла настойлівасці.

«Ягелонія» пасля 25 тура чэмпіянату Польшчы знаходзіцца на восьмым месцы і мае 32 ачкі. Чарговы матч каманда згуляе ў Гданьску з мясцовай «Лехіяй».

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток