Новыя перадачы на Беларускім Радыё Рацыя
На Беларускім Радыё Рацыя – тры новыя перадачы.
1. «Варта»
Штотыднёвая праграма Беларускага Радыё Рацыя і Belarus Security Blog пра бяспеку Беларусі і вакол Беларусі. У кожную сераду і панядзелак ў 22:40 паводле беларускага часу. Першы выпуск перадачы адбыўся ўчора, 2-га сакавіка.
2. «Вочы ў вочы»
Пра Беларусь і беларусаў з Алесем Бяляцкім гутарыць Міхась Андрасюк. У кожную другую нядзелю месяца ў 18:30 паводле беларускага часу. Паўтор перадачы ў кожную другую нядзелю 15:10. Пачынаем з 6-га сакавіка.
3. „Чарнобыль. 30 год”- спецыяльны праект Радыё Рацыя.
Цыкл рэпартажаў ад Міколы Бянько і Юлі Сівец слухайце ў нашым эфіры ў кожны другі аўторак месяца ў 15:10 паводле беларускага часу. Перадача паўтараецца ў кожную другую нядзелю ў 13:05. Пачынаем з 8-га сакавіка.
Прыемнага і цікаўнага праслухоўвання.
Беларускае Радыё Рацыя