Дырэктар звольніў слесара і пайшоў на павышэнне
Выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка” Анатоль Суботка, які звольніў з 1 красавіка, не падпісаўшы кантракту, актывіста незалежнага прафсаюзу РЭП, слесара па эксплуатацыі і рамонту газавыкарыстоўваючага абсталявання 6 разраду гэтай фабрыкі Міхаіла Сашко, пайшоў на павышэнне.
Анатоля Суботку прызначылі на пасаду намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 29 лютага 2016 года №162 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. А Міхаіл Сашко, якому да пенсіі засталося пару гадоў, з 1 красавіка застаецца без працы.
Беларуская Радыё Рацыя, Слонім