„Ляпіс” развітаўся з Кіевам трохразовым „Слава Украіне!”
Песню „Воіны святла” музыкі праспявалі разам з 20 тысячамі гледачоў.
Беларускі гурт „Ляпіс Трубяцкой” свой развітальны канцэрт у Кіеве завяршыў гімнам украінскай рэвалюцыі „Воіны святла”, піша Еспресо.TV са спасылкай на ТСН.
Разам з музыкамі песню спявалі 20000 гледачоў, якія сабраліся на стадыёне „Дынама”. Пасля гэтага саліст гурта Сяргей Міхалок тройчы выгукнуў: „Слава Украіне”, і пачуў у адказ шматтысячнае „Героям слава!”.
Напрыканцы ён сказаў на ўкраінскай: „Дзякуй, браты!”.
[Not a valid template]
[youtube id=”LliDKrR2PBw”]
[youtube id=”eRP2R8WrpBc”]
[youtube id=”eBIr6lrmbIM”]
Фота прес-службы партыі „Удар”