Трэнеру «Дынама» сорамна называць зарплаты ў клубе
Галоўны трэнер берасцейскага „Дынама” Сяргей Кавальчук у інтэрв’ю „Прессболу” заявіў, што ў камандзе самыя маленькія зарплаты ў вышэйшай лізе.
„У нас самыя маленькія зарплаты ў вышэйшай лізе, нават сорамна сумы называць. Таму і ставім на маладых. Хоць што такое моладзь? Паша Сядзько – так. А тым, каму за дваццаць, пара гучна заяўляць пра сябе. Ёсць у душы ноткі сумневу – дрэнна справа. Калі зараз не зайграць у эліце – потым будзе вельмі складана адбыцца як футбалісту, – сказаў Кавальчук.
Фота Мікіты Іванчыкава
