Навошта беларускім заўзятарам прапаноўваюць дудкі “Россия, вперед”?



У сталічным гіпермаркеце ProSrtore у продажы з’явіліся спартыўныя дудкі для заўзятараў, але чамусьці з расейскім сцягам і надпісам “Россия, вперед!”.

dud-2

“Можна падумаць, што Беларусь – гэта не самастойная краіна, а нейкая расейская губернія, – абурыўся адзін пакупнік гіпермаркета, калі ўбачыў тавар. – Майкі з выявай Пуціна прадаюць, расейскія сцягі, дудкі “Россия, вперед”… Можа быць,  лепш сваё рэкламаваць?”

А і на самай справе – навошта беларускім заўзятарам прапаноўваюць гэтыя дудкі? Можа такім чынам расейцы рыхтуюць беларусаў да чэмпіяната свету па футболе-2018, які пройдзе ў Расеі? Ці хтосьці даведаўся, што ў футбольную бабруйскую “Белшыну” прыйшлі расейскія інвестары, а таму вырашылі, што зараз, падтрымліваючы бабруйчан, мясцовыя аматары футбола абавязкова павінны дудзець у расейскія дудкі?

Мне падаецца, што лепш і насамрэч даваць у продаж больш нацыянальнай атрыбутыкі (у тым ліку і спартыўнай), чым скакаць пад чужую дудку.

dud_1

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя