Лілія Ананіч у справе збіцця журналістаў: У нас цудоўная міліцыя



ananich_press_300У нас цудоўная міліцыя, — кажа міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Журналісты пайшлі да чыноўніцы на прыём, прынеслі зварот у справе збіцця калегаў, а патрапілі, як быццам «на хвілінку палітінфармацыі». Пра гэта, між іншым, гутарым у чарговым выпуску «Месца для прэсы». А таксама, гісторыя журналіста-рэкардсмена Кастуся Жукоўскага. Праўда, рэкорд вельмі сумны, па колькасці штрафаў. У праграме таксама каментарый шэф-рэдактара газеты «Народная воля» Святланы Калінкінай адносна беларускіх сацыяльных настрояў. Паводле яе, «дастаткова запалкі, каб выбухнуў пажар».