Воўпаўскае вадасховішча і гідраэлектрастанцыя



Пачатак вясны цяжкі – няўстойлівае пераменлівае надвор’е, рэдкае сонца, парывісты вецер, то дождж, то мокры снег. У адзін з такіх дзён атрымалася разам з сябрамі наведаць мясцовасць Воўпа. Пра яе гісторыю і адметныя будынкі раскажам у адным з наступных фотанарысаў, а пакуль пра невялікі куточак паблізу мястэчка – пра Ваўпянскае водасховішча і плаціну на ім.

Штучнае Воўпаўскае вадасховішча створана на сумежжы Мастоўскага і Ваўкавыскага раёнаў у маляўнічым прыродным кутку. Тут рака Ваўпянка, якая працякае праз мястэчка, праз пару кіламетраў збірае свае воды і зліваецца з больш буйнай рэчкай Рось. Фактычна ГЭС створана ўжо на Росі, будавалася яна ў 1955-56 гадах дзеля энергетычных мэтаў і арашэння. Берагавая лінія тут моцна парэзаная, на вадасховішчы ёсьць дзве затокі. Вадасховішча ўваходзіць у зону адпачынку, летам сюды часта прыязджаюць людзі, ёсць пазычальня катамаранаў, а непадалёк створаны санаторна-аздараўленчы комплекс “Энергетык”.

Прырода на вадасховішчы пакрыху ажывае пасля зімы. Ужо зараз на воднай паверхні можна пабачыць лебядзіную пару сярод старога трыснёгу. А Рось з гэтага месца нясе плынь сваёй вады да Нёману, да якога ўжо ня так далёка.

[Not a valid template]

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара.