Дэбютны зборнік прозы Аляксея Палачанскага



У выдавецтве “Галіяфы” выйшаў дэбютны зборнік прозы Аляксея Палачанскага пад назвай “Мой цвік”. Дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў называе гэтую кнігу адным з самых моцных празаічных дэбютаў у беларускай літараутры за апошнія гады:

– На мой погляд, гэта адзін з лепшых дэбютаў за апошнія некалькі гадоў у беларускай літаратурнай прасторы. Таму я думаю, што гэтая кніжка не застанецца па-за ўвагай чытача. Яна выйшла ў серыі дэбютных кніжак «Час воблы» – гэта пяты выпуск.

Насычанасць твораў разважаннямі і сканцэнтраванасць на ўнутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце набліжаюць кнігу Аляксея Палачанскага да такіх кірункаў у літаратуры як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.by