Сяргей Гоўша рыхтуе скаргу генпракурору



Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша рыхтуе скаргу ад імя 11 жыхароў Баранавіч на імя генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Гоўша абскарджвае адказ пракурора Берасцейскай вобласці Віктара Клімава.

Пракурор Клімаў, як і яго намеснік раней, як чыноўнікі гарвыканкама і аблвыканкама,  не ўбачыў парушэння Выбарчага заканадаўства ў затойванні вынікаў выбараў па ўчастках у горадзе Баранавічы, кажа Сяргей Гоўша:

– Яны лічаць, што лепш схаваць гэтыя дадзеныя, тады будзе ціха. Але калі гэтыя дадзеныя надрукуюць, а мы ўбачым, што гэта падробка, будзе шум. А ім гэта не трэба. Трэба ціха і спакойна падрабіць і залегчы.

Паводле Сяргея Гоўшы, жаданне пазнаёміцца з вынікамі выбараў па ўчастках узнікла пасля таго, як у поле зроку незалежных назіральнікаў трапілі сфальсіфікаваныя дадзеныя на адным з выбарчых участкаў. Калі на вывешаным на ўчастку пратаколе і пратаколе, які трапіў у тэрытарыяльную камісію былі розныя дадзеныя, падробленыя на карысць Аляксандра Лукашэнкі.

01.03.16. Адказ Гоўшы пракурора Бр. вобласці на назір. скаргу

Беларускае Радыё Рацыя