БГК у 1/8 Лігі чэмпіёнаў згуляе з польскім „Віве”



Супернікам Берасцейскага гандбольнага клуба імя Мяшкова ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў стала самая моцная каманда Польшчы – «Віве» з Кельцэ.

Гэта стала вядома пасля таго, як у групе «В» іспанская «Барселона» перамагла сёння на сваёй пляцоўцы нямецкі «Райн Левэн» 26:20.

Такім чынам, каталонцы забраніравалі за сабой першы радок у турнірнай табліцы і атрымліваюць прамую пуцёўку ў чвэрцьфінал. І ўжо заўтрашні паядынак «Віве» супраць вугорскага «Піка» нічога не вырашае – палякі застаюцца на другім выніковым месцы і становяцца супернікамі БГК ў наступным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, паведамляе прэс-служба БГК.

Матчы 1/8 фіналу пройдуць 16-20 сакавіка і 23-27 сакавіка.