У Менску аўтобус урэзаўся ў слуп, шэсць чалавек шпіталізаваны



Шэсць чалавек шпіталізаваны ў выніку аварыі рэйсавага аўтобуса ў Менску, паведамляе БелТА са спасылкай на старэйшага інспектара ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

аварыя

Аварыя адбылася на вуліцы Чыгуначнай каля 7.50. Аўтобус МАЗ, якім кіраваў вадзіцель 1987 года нараджэння, урэзаўся ў слуп. Пашкоджана пярэдняя частка транспартнага сродку, а таксама выбіты вокны ў салоне.

Шпіталізаваны шэсць чалавек: пяць жанчын і адзін мужчына з цяжкасцю ў выніку падзення. Сам кіроўца, які, па папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём, не пацярпеў.

аварыя