Маўклівыя жанчыны



Падзеі красавіка 1991 года разбілі міф пра рахманасць беларусаў.

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў Менску і ў Воршы.

Толькі ў Воршы не проста выйшлі на вуліцы, а яшчэ заблакавалі чыгунку – рух цягнікоў спыніўся.

У студзені 2016 года мы пачалі запіс успамінаў удзельнікаў падзеяў блакады чыгункі ў Воршы.

Усе удзельнікі гаварылі пра асабівую ролю жанчын у гэтых вясновых падзеях.

З’явіліся такія вобразы:

Цяжарная жанчына. Выступае на мітынгу і гаворыць пра заклапочанасць лёсам будучага дзіцёнка: у якой краіне ён бузе жыць і як.

Жанчына з дзіцёнкам на руках выступае на мітынгу.

Цяжарныя жанчыны, якія выходзяць на рэйкі.

Жанчыны за 50, якія спыняюць правакцыі і сочаць за парадкам.

Жанчыны, якія вядуць перамовы з людзьмі ў спыненых цягніках, носяць ім ваду, ежу і ўсё неабходнае.

Жанчыны, якія дапамагаюць абараняць удзельнікаў акцыі.

Жанчына, якую б’е палкай міліцыянт.

Жонка ўдзельніка страйкама, якая прыносіць на рэйкі абед.

Жанчыны, якія заклікаюць не спыняць блакаду.

Жанчына, якае кідае пачкай печыва ў твар выступоўцу.

Жанчыны, якія ідуць па рэйках з Барані, каб уз’яднацца з пратэстоўцамі ў Воршы.

Жанчыны, якія кажуць, што нічога не баяцца.

Але…

пакуль ні адна з жанчын не пагадзілася гаварыць на камеру.

Пакуль няма ўспамінаў жанчын, зафіксаваных.

У мяне ёсць свае версіі – чаму. Але пакуль яшчэ ёсць і надзея, што гадасы жанчын таксама прагучаць.

Беларускія жанчыны заўсёды актыўныя і смелыя ў рухах супраціву, масавых акацыях 90-ых, у тым ліку ў падзеях 23-26 красавіка 1991 года ў Оршы, падчас эканамічна-палітычных пратэстаў і блакады чыгункі.

 

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ