Тыдзень беларускай кухні ў Менску
95 аб’ектаў грамадскага харчавання прымаюць удзел у 9-ым Тыдні беларускай кухні. Акцыя пачалася ў беларускай сталіцы 7 сакавіка і будзе доўжыцца да 13 сакавіка.
Гэтым разам рэстараны і кафэ прапануюць пяць страў нацыянальнай кухні – халадзец з хрэнам, салянку шляхецкую, бліны з вясковай падскваркай, кручонікі са свініны з грачанай кашай і грыбамі, густы журавінавы кісель з узбітымі вяршкамі.
Традыцыйна пералік страў, цэны, рэцэптура і тэхналогія прыгатавання будуць аднолькавымі для ўсіх устаноў.
Першы Тыдзень беларускай кухні прайшоў у Менску ў верасні 2013 года.
Паводле БелТА