Менская акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі



У Менску каля расейскай амбасады прайшоў пікет салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай. Каля дваццаці чалавек сабраліся каля брамы расейскага прадстаўніцтва. Сярод іх былі Алесь Міхалевіч, Вячаслаў Сіўчык, Зміцер Дашкевіч і іншыя. Удзельнікі трымалі ў руках плакаты з надпісамі падтрымкі і жоўта-блакітныя стужкі. “Пра гэта мерапрыемства мы даведаліся праз фэйсбук,” – кажа палітык Зміцер Дашкевіч.

– Мы ведаем, што адбываюцца такія акцыі па ўсім свеце. Надзея Саўчанка, па нашых меркаваннях, – гэта сімвал барацьбіта за свабоду і незалежнасць Украіны. Яна супрацьстаіць гэтай тыраніі. Канешне, у гэтыя дні, калі яна галадае, калі яна фактычна на мяжы жыцця і смерці, гэтая падтрымка вельмі важная.

01_meeting

05_meeting

10_meeting

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка была выкрадзена тэрарыстамі ў зоне АТО ў ліпені 2014 году. У Расеі яе абвінавачваюць у нібыта здзяйсненні вайсковых злачынстваў. Цягам судовага разбіральніцтва федэральны пракурор запатрабаваў асудзіць украінку да 23 гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота by24.org