У Гародні рыхтуюць да пастаноўкі спектакль “Оскар і Роза”



Гарадзенскі драмтэатар пад кіраўніцтвам рэжысэра Генадзя Мушперта пачаў падрыхтоўку да пастаноўкі спектакль “Оскар і Роза”. Гэты беларускі паводле мовы і блізкі па сюжэту беларусам спектакль апавядае пра анкалагічна хворага хлопчыка, які знаходзіць у сваёй трагедыі гумар і любоў.

suscynski_surau

Кажа мастак спектаклю Алесь Сураў.

 – Мы вызначыліся так, што нішто не мусіць перашкаджаць лавіць кожна слова актора. Вызначыліся, што гэта будзе мінімалізм з кавалачкамі кіно, з кавалачкамі экрана. Гэта будзе чыста, светла. Падзеленая будзе сцэна на два кавалкі – белую і чорную – сімвал трагедыі.

Гэта  спектакль паводле кніжкі Эрыка Эмануэля Шмітта. Ён ставіць пытанне гледачу: ці можна за дванацць дзён пазнаць смак жыцця і зразумець яго найглыбейшы сэнс? Адказ на гэтае пытанне – ужо ў лістападзе на сцэне драмтэатра Гародні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае РадыёРацыя