„Глухавіцкія перасяленцы. Чарнобыль. 30 год пасля” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько



halounajaВёска Глухавічы Брагінскага раёну да Чарнобыльскай катастрофы налічвала больш за 200 сем’яў. Усё змянілася пасля аварыі на ЧАЭС. 30 год таму ўсіх жахыроў вёскі перасялілі ў іншыя рэгіёны. Частка з іх патрапіла ў вёску Маркавічы Гомельскага раёну. З тых часоў для глухавіцкіх перасяленцаў жыццё падзялілася на „тут” і „там”, „да” і „пасля” трагедыі.