Лябедзьку і Казлова СМС-ай выклікаюць у суд
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і выканаўцу абавязкаў кіраўніка Менскай гарадской арганізацыі АГП Мікалая Казлова выклікаюць 9 сакавіка ў суд Цэнтральнага раёна Менска. Як вынікае з СМС-паведамленняў, якія атрымалі абодва палітыкі, іх будуць судзіць на падставе пратаколаў ад 22 лютага за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, што прайшло ў той дзень, – паведамляе партыйны сайт. 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менска адбыўся чарговы мітынг у падтрымку ІП, якія патрабуюць адмены новых правілаў гандлю для прадпрымальнікаў, уведзеных з пачатку году ўказам прэзідэнта № 222. Акцыя сабрала прыблізна 300 чалавек.