Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Менску (абноўлена)



Ля расейская амбасады ў Менску трывае акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі. Ланцуг актывістаў трымае ў руках плакаты ў падтрымку лётчыцы і ўкраінскія сцяжкі. Нягледзячы на тое, што прысуд ўкраінцы быў перанесены на 21-22 сакавіка, удзельнікі не разыходзяцца і заклікаюць працягваць падобныя акцыі.

Вольга Мікалайчык:

Мы так вырашылі, мы запланавалі гэта. Каб расейская амбасада бачыла, што мы прыходзім штодзень. Сёння мы будзем тут да 18:00.  У наступныя дні – паглядзім, як будзе атрымлівацца. Але абавязкова будзем прыходзіць сюды. Будзем нагадваць ім, што яны здзекуюцца і забіваюць лепшую дачку ўкраінскай нацыі.

Максім Вінярскі:

– Здаецца Хартыя’97 і ўсе астатнія давалі заклік адвакатаў: Фейгіна, Полазава, Новікава прыходзіць, падтрымліваць Надзею Саўчанку 9-га ў той дзень, на які перанесена пасяджэнне, на якім ёй не далі сказаць апошняе слова. Да амбасады, да тых хто можа перадаць нашу незадаволенасць, трэба выходзіць тады, калі яны гэта бачаць.

Акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі дагэтуль праходзяць мірна і без затрыманняў. Украінскую лётчыцу выкралі ўлетку 2014 года з зоны АТО. У Расеі Саўчанку звінавачваюць у здзяйсненні вайсковых злачынстваў. Федэральны пракурор патрабуе для ўкраінкі 23 гады зняволення.

* * *

У Менску актывісты сабраліся каля амбасады Расеі на новую акцыю салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую сёння судзілі ў расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласці.

Удзельнікі акцыі трымаюць партрэты Надзеі Саўчанкі, плакаты «Свабоду Саўчанцы!» і «Пуцін – забойца».

Актывіст руху «За свабоду» Алесь Марчанка прыйшоў на акцыю з украінскім сцягам.

«Я лічу, што Надзея – сімвал адраджэння Украіны. Я ўпэўнены, што прысуд будзе несправядлівым. У нашай суседкі ніколі не было такіх судоў, якія б аб’ектыўна ставіліся да звінавачаных. У нас, у Беларусі, на жаль, тое ж самае », – заявіў адзін з удзельнікаў акцыі Алесь Марчанка.

Вольга Мікалайчык паабяцала стаяць у пікеце ля амбасады РФ да 18.00.

gi-18588-93611-big

gi-18588-93610-big

gi-18588-93607-big

gi-18588-93606-big

gi-18588-93604-big

gi-18588-93605-big

Паводле svaboda.org