«Жывыя Барбі» — у падтрымку бяздомных жывёлаў



У міжнародны дзень нараджэння лялькі Барбі 9 сакавіка, фатограф Юрый АФА і стыліст Марта Белаец прадставілі сацыяльны фотапраект «Жывыя Барбі».

Артыстка гродзенскага музычнага праекта „Ведай Нашых” Аляксандра Дораш і дзве афрыканскія мадэлі Даніэль Гуднес  і Тулiма, якія вучацца ў Гродне, паўсталі ў вобразах ажыўшых лялек Барбі разам з жывёламі, узятымі з пункта часовага ўтрымання.

Паводле задумкі аўтара праекта, стыліста Марты Белаец, гродзенскія Барбі прадставілі новы вобраз ідэальнай дзяўчыны, якая клапоціцца не толькі пра знешнюю прыгажосць, але таксама любіць і клапоціцца пра жывёлаў, якія сталі бездапаможнымі.

Пра акцыю расказвае Марта Белаец:

— Мы рабілі гэта дзеля таго, каб заклікаць людзей браць жывёлаў з прытулкаў, а не толькі купляць дарагіх, прыгожых, гламурных, прэстыжных, бо іншыя жывёлы, з прытулку, нічым на нашу думку не горшыя. І для таго каб у такіх прытулках было меней жывёлаў, і іх не усыплялі, мы вельмі хочам, каб вы узялі іх сабе ў сябры.

Пункт часовага ўтрымання — гэта не прытулак, па правілах трымаць жывёлаў ў гэтым месцы, якое належыць гарадзенскай камунальнай гаспадарцы  даўжэй за 5 дзён тут не магчыма. Удзельнікі фотапраекта заклікаюць усіх людзей, што хочуць завесці сабаку ці котку — прыязджаць туды і выбраць сабе жывога сябра

bar2

bar3

bar7

bar5

bar12

Беларускае Радыё Рацыя