Дзень адчыненых дзвярэй у сёмай гімназіі
Дзень адчыненых дзвярэй прыцягнуў дзясяткі людзей у гімназію №7 у Беластоку. Кожны мог пазнаёміцца з адукацыйнай прапановай школы, а таксама з настаўнікамі і вучнямі гімназіі. Шмат цікаўных было ў пакоі беларускай мовы.
Як падкрэслівае настаўніца Эльжбета Рудкоўская, беларуская мова адкрывае шырокія магчымасці перад вучнямі.
– Беласток, вядома, вялікі горад, тут шмат ліцэяў. І ў некаторыя вельмі цяжка патрапіць. А калі ёсць вучні, якія бяруць удзел у прадметным конкурсе, то наша школа проста адкрывае гэтым вучням дзверы ў такія ліцэі. Тыя, што ўжо скарысталіся з гэтага, напэўна цешацца з таго, што цяпер вучыцца ў школах, у якіх хацелі быць.
На гэтым узроўні, апрача гімназіі №7, у Беластоку маладыя людзі маюць магчымасць вучыцца па-беларуску яшчэ ў прыватнай праваслаўнай школе імя святых Кірыла і Мяфодзія.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток