Еўракамісія хоча адмяніць візы для Грузіі



Еўракамісія прапанавала органам заканадаўчай улады Еўразвяза адмяніць візавы рэжым з Грузіяй.

У выпадку, калі Еўрапарламент і Рада ЕЗ пойдуць на такі крок, грамадзяне Грузіі змогуць без віз наведваць краіны Шэнгенскай зоны. Пры гэтым яны не змогуць праводзіць там больш за 90 дзён у год і павінны будуць асобна атрымліваць дазвол на працу.

Еўракамісія патлумачыла сваю прапанову вялікім прагрэсам, якога, на яе думку, Грузія дамаглася ў рэфармаванні сваёй судова-прававой сістэмы. На думку еўракамісараў, адмена віз умацуе культурныя і дзелавыя сувязі Еўразвяза з Грузіяй.

Раней Еўракамісія заявіла, што гатовая парэкамендаваць Еўразвязу адмяніць візавы рэжым з Украінай. Пры гэтым фактычна адпаведную прапанову пакуль не ўнесена. Чакаецца, што Еўракамісія зацвердзіць яго ў красавіку.