Скарочаны працоўны тыдзень – у чым прычына?



На Берасцейшчыне 70% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці складаюць запасы гатовай прадукцыі. Такія дадзеныя агучаныя прадстаўнікамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту. У цэлым па краіне назапашана гатовай прадукцыі на 35 трыльёнаў рублёў. Старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі Прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандра Гурына лічыць, што гэта адна з прычынаў скарочаных працоўных тыдняў на прадпрыемствах:

– Кіраўніцтва прыняла меры, каб не забіваць склады той прадукцыяй, якую яна не можа рэалізаваць, таму яны перайшлі на няпоўны рабочы тыдзень. Трэба шукаць рынкі збыту. Зразумела, што зараз у нас вельмі цяжкая эканамічная сітуцыя. У нас пашыраецца няпоўны працоўны тыдзень. Гэта схаванае беспрацоўе.

Самыя вялікія аб’ёмы запасаў на складах у Менскай вобласці – каля 120 працэнтаў сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці, у Менску – 100 працэнтаў, у Магілёўскай вобласці – больш за 85, у Гарадзенскай – каля 80 працэнтаў. Самыя малыя запасы ў Віцебскай і Гомельскай вабласцях – каля 40 працэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя