Цыгарэты ў газавых балонах



Чарговая буйная партыя кантрабандных цыгарэт выяўлена на беларуска-польскай мяжы. Каля дзвюх тысяч пачак нелегальных цыгарэтаў выявілі супрацоўнікі мытнай службы ў Полаўцах. Партыя, кошт якой ацэньваецца ў 20 тысяч злотых, была схаваная ў газавых балонах, замантаваных у аўтамабілі маркі Fiat Multipla, якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Нелегальныя цыгарэты – канфіскаваныя, самому беларусу пагражае вялікі штраф і нават канфіскацыя машыны. У гэтых выпадках рашэнне прымае суд – кажа прэс-сакратар Мытнай управы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

— Трэба разумець, што асобы, якія спрабуюць перавезці кантрабанду, апрача страты «тавару» і кары штрафам павінны улічваць, напрыклад, магчымасць канфіскацыі аўтамабіля. Летась на 6 тысячаў распачатых справаў мы канфіскавалі каля 280 легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, прычэпаў. Таму, наступствы парушэння заканадаўства, нашмат больш балючыя, бо гэта не толькі страта тавару,але і штраф і пазбаўленне волі ў найбуйнейшых выпадках, а таксама канфіскацыя аўтамабіляў.

У далейшым канфіскаваныя паводле суда аўтамабілі ідуць на продаж. Вопратка і абутак, якія незаконна перавозіліся праз мяжу, або прадаюцца, або ідуць на дабрачынныя мэты. У выпадку з нелегальнымі цыгарэтамі, пасля вынясення судовых рашэнняў, яны поўнасцю знішчаюцца, — падкрэслівае Мацей Чарнэцкі.

[Not a valid template]

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя