Генадзь Піцко: “Маё жыццё” ў галерэі “Тызенгаўз”
Пазнаёміцца з творчасцю мастака Генадзя Піцко магчыма на выставе “Маё жыццё”, што адкрылася ў гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз”. Сябра Саюза польскіх мастакоў, што існуе пры незалежным Саюзе палякаў прадставіў розныя бакі сваёй творчасці за 25 год творчай дзейнасці.
Пра сваю выставу Генадзь распавёў слухачам беларускага Радыё Рацыя:
– Пейзаж, кветкі, нацюрморт, а затым з’явіліся дзяўчаты. Затым з’явіліся мужчыны, горад, ангелы. І цяпер сабраў усё разам і атрымаўся такі праект.
Марына Загідуліна, мастацтвазнаўца: Называецца выстаўка “Маё жыццё”. І сапраўды тут адчуваеш філасофскі падыход, вобразы створаны дастаткова лёгкія, дастаткова імпрэсійныя, але над усім гучыць мелодыя анёла, які плыве ў паднябессі.
Майстра выстаўляў свае працы ў Гародні, Санкт-Пецярбургу, Вільні, Парыжы ды ў розных гарадах Польшчы, а на гарадзенскі вернісаж завіталі сябры-мастакі, сябры незалежнага Саюза палякаў, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу Гародні. Выстава будзе працаваць цягам бліжэйшых двух тыдняў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня