Віктар Сазонаў прэзентаваў „Суседскія былі”
У гарадзенскай арт-галерэі „Крыга” прайшла прэзентацыя новай беларускай кніжкі пра беларусаў. Гумарыстычныя паводле жанру з элементамі лёгкай сатыры „Суседскія былі” – рэдкая з’ява ў сучаснай літаратуры.
Кажа аўтар, гарадзенскі літаратар Віктар Сазонаў:
– Увогуле, ўсё што я пісаў, я пісаў заўсёды пра беларусаў, не важна гэта былі кантрабандысты, ці гэта былі палітыкі, ці гэта былі ў дадзеным выпадку суседзі. Мне падабаўся ў пэўным сэнсе ў многіх беларусаў іх менталітэт, іх разуменне жыцця, заўважаў і хацеў зафіксаваць іх у часе, у часе ў каторым я меў гонар пражыць разам з імі. Я яе лічу вельмі важнай таму, што яна не мае такога вузкага абмежавання ў часе. Яна працягваецца на працягу ўсяго майго жыцця, і тое, што я бачыў у дзяцінстве, і тое што я бачыў сёння.
Аўтар спрабуе паказаць адметнасці беларускага гумару, дасціпнасць у розных жыццёвых сітуацыях. Выданне ўтрымлівае 51 гісторыю. Кніга пабачыла свет, дзякуючы тыднёвіку „Ніва”з Беластока.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня