Акцызы на бензін і цыгарэты павялічаныя па некаторых пазіцыях на 50%



Кіраўнік Беларусі ўказам №92 ад 9 сакавіка зацвердзіў новыя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы і паліва, што з улікам значнай долі акцызу ў канчатковай цане можа прывесці да прыкметнага падаражэння гэтых тавараў. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

У прыватнасці, акцызы на тытунь выраслі ў першым паўгоддзі на 50% у параўнанні з раней устаноўленым, на цыгарэты самай таннай цэнавай групы – на 13%, самай дарагой — на 37%. Пры гэтым, доля акцызу ў сабекошту цыгарэт ужо дасягае 54%.

Акцызы на аўтамабільны бензін і дызпаліва вырастаюць на 50%.

Як раней паведамлялася, рашэнне аб пазапланавым павышэнні ставак акцызаў рыхтавалася для павелiчэння паступлення даходаў у дзяржказну. Пры гэтым стаўкі на алкаголь вырашана не мяняць.

Нагадаем, што бюджэт Беларусі на 2016 год сфарміраваны зыходзячы з цаны на нафту 50 даляраў за бараль. Падзеі пачатку года адкарэктавалі кошт „чорнага золата” да 30-35 даляраў, вымусіўшы беларускі ўрад заняцца перапрагназаваннем расходаў і даходаў казны. „Ніхто не можа з высокай ступенню верагоднасці сказаць, як будзе сябе паводзіць знешняя рынкавая стыхія. Але мы павінны быць гатовыя да горшага сцэнарыя”, – сказаў на пасяджэнні прэзідыума Саўміна 9 лютага прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў.

tut.by