Леанід Злотнікаў: Закон пра дармаедства – гэта фашызм!
Эканаміст Леанід Злотнікаў спрагназаваў, што ў час поўнага ўвядзення ў прававую практыку ўказа №222 да 70% прадпрымальнікаў апынуцца на вуліцы – беспрацоўнымі. А значыць, падпадуць пад дзеянне яшчэ аднаго сумна вядомага дэкрэта нумар тры, празванага ў народзе “законам пра дармаедства”:
– Ён увогуле не адпавядае, ён эканамічна непісьменны таму, што ў нас ускосныя падаткі ПДВ, на імпарт, акцызы, дае 2/3 дахода ў бюджэт, але дзяржава бярэ шмат лішняга. Увогуле якая сабачая справа: “Я жонка афіцэра, я магу не працаваць, у мяне хапае, я задавальненнем чытаю кніжкі”. Будзеце рыбку лавіць, глядзець на неба і вам можа быць шмат і не трэба, сваяк нейкі ёсць, дапамагае, вы не крадзеце. Гэта проста кажучы фашызм, калі пад кантроль ставіцца асабістае і духоўнае жыццё.
Леанід Злотнікаў лічыць, што калі закон пра “дармаедства” нельга адмяніць – значыць, трэба зрабіць яго “непрацуючым”. Тым больш, ў час яго рэалізацыі можа пайсці “ланцуговая рэакцыя”, калі ў беспрацоўных людзей і без таго не хопіць грошай на ўтрыманне сям’і. Тады ў іх масава можа скончыцца цярпенне – мяркуе эксперт.
Беларускае Радыё Рацыя