Паўла Севярынца таксама аштрафавалі на 10,5 мільёнаў
Суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў (10,5 мільёнаў рублёў) за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы 22 лютага.
Суд праходзіў без удзелу Севярынца.
«Пра штраф мне стала вядома толькі сёння, учора беспаспяхова спрабаваў высветліць, чым скончыўся разгляд адміністрацыйнай справы, — распавёў палітык. — Абсурд і беззаконьне, — такімі словамі можна апісаць гэты судовы канвеер. Пратаколы афармляюць завочна, у суд запрашаюць СМС-паведамленнем ».
Севярынец адзначыў, што людзі мірна, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, выходзяць праявіць салідарнасць з прадпрымальнікамі. За гэта іх штрафуюць на шалёныя грошы ». Як паведамлялася раней, за ўдзел у акцыі таксама былі аштрафаваныя актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў (усе трое – на 10,5 млн. Рублёў), удзельнік акцыі Алесь Абрамовіч (на 3 , 5 мільёны).