МНС папярэджвае пра небяспеку пажараў



Ратавальнікі заклікаюць грамадзян памятаць пра пажарную бяспеку ў лясах.

„Нягледзячы на тое, што моцнага цяпла няма, сітуацыя ў экасістэмах заўжды небяспечная”, – кажа супрацоўнік пінскага лясгасу Аляксей Прылоўскі. Трэба выконваць простыя правілы, каб адпачынак не прынёс шкоду навакольнаму асяроддзю:

– Пастарацца выбраць паляну без сухой травы, месца развядзення вогнішча акапаць. Вы смажыце шашлыкі, пастарацца гэта рабіць у мангале, вуглі пасля смажання шашлыкоў абавязкова затушыць вадой. Тушыць вогнішча трэба да знікнення дыму.

У Беларусі ўжо адбыліся прыродныя пажары. Так у экасістэмах Рэчыцкага ды Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці пажар знішчыў 3 гектары расліннасці.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя