У Менску працягне працу кансультацыйная група па Данбасе



Вынікі саміту ў Менску нікога ва Украіне не здзівілі, – адзначыў у эфіры нашага Радыё журналіст з Кіева Юры Свірко. У сталіцы Беларусі прайшла сустрэча кіраўнікоў краін Мытнага саюзу, Украіны ды высокіх праўдстаўнікоў ЕЗ.

Шматгадзінная размова Уладзіміра Пуціна з Пятром Парашэнкам не прывяла да значных дамоўленасцяў, якія былі б накіраваныя да дээскалацыю канфлікту на Данбасе.

Ва Украіне ад Уладзіміра Пуціна ужо нічога добрага не чакаюць, адзначыў Юры Свірко.

– Калі ўсе даведаліся пра яго вынікі і сродкі масавай інфармацыі і ўкраінскае грамадства было даволі нейтральнае.Шмат хто кажа, што гэтага і трэба было чакаць, што не трэба было ў Менск ездзіць. Грамадская думка ва Украіне больш сканцэнтраваная на падзеях у Данбасе – на чарговым уварванні расейскай арміі, на тым, што танкі перайшлі мяжу, а не на тым, што было ў Менску, пра гэта амаль ўсе забыліся.

Адзіным вынікам перамоваў Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна стала дамоўленасць пра супольнае патруляванне украінска-расейскай мяжы. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб правядзенні ў Менску трохбаковых кансультацый у складзе прадстаўнікоў Расеі, Украіны і АБСЭ па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Таксама ў Менску працягне працу кансультацыйная група па Данбасе. Пра гэта на саміце краінаў Мытнага саюзу, Украіны і ЕЗ дамовіліся прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка.

 Кансультацыйная група ў складзе прадстаўнікоў Расеі Украіны і АБСЭ ужо збіралася ў Менску, дзе дамовіліся толькі пра частковы абмен ваеннапалоннымі.

Гэтую групу можа напаткаць лёс іншай Менскай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту між Арменіяй і Азербайджанам, – кажа Юры Свірко.

 – Менск яшчэ да Лукашэнкі вырашыў стаць цэнтрам урэгулявання кантфлікту вакол Нагорнага Карабаху. І калі была створаная Менская група АБСЭ, якая дагэтуль амаль за дваццаць гадоў ніяк не сабралася. Тут у Менску група па Данбасу сабралася, але вынікі прыблізна такія, як з Карабахам.

Юры Свірко параўнаў цяперашні расейска-украінскі канфлікт да армяна-азербайджанскага канфлікту вакол нагорнага Карабаху. У выніку баявых дзеянняў больш чым 20-гадовай даўніны, у якіх Расея вайскова падтрымлівала Ерэван, Арменія акупавала частку тэрыторыі Азербайджану і дагэтуль утрымлівае яе пад

 Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя