У гарадзенскім веган-бары прадставілі «Прадукты для здароўя»



У адзіным у Гародні веган-бары “Несцерка” прадставілі ежу для веганцаў і аматараў здаровага ладу жыцця. Кашы ды крупы, мука, якой ніколі не было ў горадзе – з грэцкага арэха, ці з ільну,  розныя алеі, гарбата і цукеркі без цукру – гэта толькі невялікая частка прадуктаў, што ўпершыню ў Гародні прадставіла кропка «Прадукты для здароўя».

Уладальніца кропкі гарадзенка і вегетарыянка Таццяна Стрыжэнкова распавяла з якімі праблемамі сутыкаюцца вегетарыянцы і іх дзеці:

— Я са сваёй дачкой сутыкнулася з праблемай адсутнасці многіх прадуктаў, і такіх простых як тая ж рысавая мука ці грачаная мука. Я падумала, што ў Гародні будзе тая ж праблема, калі нават у Менску мне не стае прадуктаў і я часам не ведаю куды мне пайсці па той ці іншы прадукт, дык у Гародні я нават не ўяўляю хто ўвогуле можа гэта пастаўляць. На дадзены момант гэта хобі: любімая справа для любімага горада.

Таццяна кажа, што перш чым прапаноўваць іншым нейкія прадукты, яны паспрабавалі іх у сваёй сям’і. Аматары такога харчавання могуць таксама на месцы паласавацца рознымі смузі з дадаткамі ці пакаштаваць імбірнай гарбаты, якая дапамагае пры прастудных захворваннях.

[Not a valid template]

Беларускае радыё Рацыя, Гародня